Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2020, 09:52

Амаль 30 знешніх аўдытаў правялі на БМЗ у гэтым годзе

10 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2020 года ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" прайшло 28 знешніх аўдытаў, у тым ліку 7 аўдытаў сістэмы менеджменту якасці (СМЯ), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прадпрыемства Аляксандр Алесік.

Гэта работа дае магчымасць прадпрыемству захоўваць пазіцыі на сусветным рынку сталі, а таксама знаходзіць новых спажыўцоў прадукцыі, падкрэсліў прэс-сакратар.

Найбольш значныя з праведзеных інспекцый - аўдыты па пацвярджэнні адпаведнасці, прадаўжэнні тэрміну дзеяння па патрабаваннях стандартаў ISO 9001:2015 (TUV Thuringen/Германія), СТБ ISO 9001:2015 (БелДІСС) і API Q1/ISO 9001:2015 (Амерыканскі інстытут нафты, ЗША). "Заводам пацверджаны ўсе дзеючыя сертыфікаты адпаведнасці на вытворчасць розных відаў прадукцыі", - дадаў Аляксандр Алесік.

Для пашырэння рынкаў збыту ў гэтым годзе завод атрымаў сертыфікат адпаведнасці на вытворчасць гарачакачанага пракату ў бухтах па патрабаваннях стандарту Швецыі, а таксама пашырыў сферу дзеяння сертыфіката адпаведнасці на вытворчасць гарачакачаных бясшвовых труб для суднабудавання з вугляродзістых і вугляродзіста-марганцавых марак сталі (DNV GL, Германія).

"Што датычыцца будучых задач, то ў снежні адбудзецца важны для завода рэсертыфікацыйны аўдыт па пацвярджэнні адпаведнасці СМЯ патрабаванням міжнароднага стандарту IATF 16949:2016. Гэта неабходна для далейшага ажыццяўлення паставак прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для вырабу аўтакампанентаў. Пераважна размова ідзе пра прадукцыю з металу і металапракат", - расказаў прэс-сакратар. Да канца года на БМЗ запланавана яшчэ каля дзясятка знешніх аўдытаў.

Цяпер Беларускі металургічны завод мае 57 сертыфікатаў адпаведнасці на вытворчасць розных відаў прадукцыі, якія дазваляюць ажыццяўляць пастаўкі прадукцыі ў большасць краін ЕС, Ізраіль, Расію, Украіну і ЗША.

Прэс-сакратар праінфармаваў, што, паводле аператыўных даных, за студзень-кастрычнік БМЗ экспартаваў у 51 краіну больш як 1,7 млн ​​т металапрадукцыі. У топ-5 імпарцёраў беларускай сталі па выніках 10 месяцаў гэтага года ўвайшлі Расія, Германія, Ізраіль, Літва і Польшча. У рэгіянальным разрэзе больш за 50 працэнтаў ад усёй экспартаванай заводам металапрадукцыі прыпадае на еўрапейскі рынак.

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны Беларусі. Структурна складаецца з чатырох, звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей, - сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, вырабаў з металу - і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі