Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2022, 18:55

Амаль 200 прадпрыемстваў прымуць удзел у Беларускім энергетычным і экалагічным форуме

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 26-м Беларускім энергетычным і экалагічным форуме плануецца ўдзел каля 200 прадпрыемстваў і арганізацый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Форум пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка. Яго ключавымі мерапрыемствамі стануць міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (Energyexpo), а таксама Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

У выставачную праграму форуму ўключаны спецыялізаваныя раздзелы "Інавацыйныя прамысловыя тэхналогіі", "Атамэкспа-Беларусь", "Тэхналогіі для нафтахімічнай галіны", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад", салон інавацыйнага транспарту E-Trans. На выстаўцы будуць прадстаўлены сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі. У час форуму таксама адбудуцца тэматычныя канферэнцыі, семінары, круглыя сталы і прэзентацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі