Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2025, 10:27

Амаль 10,9 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі
 

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 10,9 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 17 лістапада, з палёў намалочана 10 853 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 2695 тыс. т, Брэсцкай - 2181 тыс. т, Гродзенскай - 2141 тыс. т, Гомельскай - 1395 тыс. т, Магілёўскай - 1367 тыс. т, Віцебскай - 1073 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе. 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 98 працэнтаў плошчаў, што складае 2260 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,6 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5,5 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 210 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12 ц/га.

Нарыхтавана сенажу 14 065 тыс. т (больш за 100 працэнтаў плана), сіласу - 20 005 тыс. т (97 працэнтаў плана), травяных кармоў - 9749 тыс. т кармавых адзінак (97 працэнтаў плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 99 працэнтаў плошчаў, або 107 тыс. га. Накапана 5822 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 51 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 79 працэнтаў ад накапаных буракоў, што складае 4614 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 239 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 99 працэнтаў.

Узарана пад зябліва 1122 тыс. га, што складае 78 працэнтаў ад плана ў памеры 1432 тыс. га.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі