Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2024, 09:15

Алейнік: вырашана пытанне сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі для паставак на рынак Алжыра

Фота МЗС
Фота МЗС
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 15 красавіка сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Юсефам Шэрфой, які назначаны сустаршынёй Беларуска-Алжырскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі двухбаковыя праекты ў аграрнай галіне і сферы сельскагаспадарчага машынабудавання, а таксама практычныя аспекты работы сумеснай камісіі, уключаючы тэрміны правядзення яе пасяджэння, запланаванага на бліжэйшыя месяцы. У сувязі з гэтым Юсеф Шэрфа ў адпаведнасці з запрашэннем беларускага боку пацвердзіў намер наведаць Мінск у бліжэйшы час і прадоўжыць прадметныя перагаворы.

Па выніках сустрэчы ўдалося вырашыць пытанне сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі для паставак на рынак Алжыра. Адпаведныя сертыфікаты падпісаны алжырскім бокам і перададзены беларускай дэлегацыі па выніках перагавораў. Мінсельгасхарч Алжыра таксама перадаў свой праект па сертыфікацыі беларускай мясной прадукцыі на рынак краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі