Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2024, 19:58

Актывізацыю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй абмеркавалі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу

Фота Нацыянальнага цэнтра маркетынгу
Фота Нацыянальнага цэнтра маркетынгу
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся з паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайлавіч. Бакі абмеркавалі перспектыўныя крокі па актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разгледзеўшы канкрэтныя інструменты па развіцці дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Наццэнтра маркетынгу.

Мікалай Барысевіч звярнуў увагу пасла на магчымасці цэнтра ў частцы абмену маркетынгавай інфармацыяй, забеспячэння дзелавых візітаў дыпмісіі ў беларускія рэгіёны і арганізацыі сектаральных мерапрыемстваў, сустрэч і бізнес-місій для дзелавых колаў Беларусі і Сербіі.

Пасол Сербіі ў Беларусі ў сваю чаргу падзялілася планамі па пашырэнні бізнес - парадку дня паміж краінамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі