Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2019, 12:45

Акцыі Аршанскага інструментальнага завода перададзены МТЗ

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыі ААТ "Аршанскі інструментальны завод" перададзены ва ўласнасць ААТ "МТЗ", акцыі яшчэ аднаго аршанскага прадпрыемства - ААТ "Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю" - ва ўласнасць ААТ "БелАЗ". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Акцыі перададзены з улікам стварэння спрыяльных умоў па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Аршанскім раёне.

МТЗ плануе рэалізаваць праект па арганізацыі цэнтра па гарантыйным, паслягарантыйным, тэхнічным і сэрвісным абслугоўванні ў Віцебскай вобласці са стварэннем склада запасных частак. У планах таксама рэалізацыя імпартазамяшчальнага інвестыцыйнага праекта па асваенні вытворчасці новых відаў інструментаў для металаапрацоўчых станкоў з улікам існуючых кампетэнцый МТЗ у гэтым напрамку.

На Заводзе прыбораў аўтаматычнага кантролю плануецца рэалізаваць інавацыйны праект кольцараскатнай вытворчасці і вытворчасці абадоў кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 130 т да 450 т. Актуальнасць праекта абумоўлена магчымасцю стварэння ўнікальнай сучаснай вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі, якая не мае аналагаў у Беларусі. Чакаецца, што яе рэалізацыя вырашыць праблему залежнасці ад імпартнага складніка ў затратах на вытворчасць кар'ерных самазвалаў БелАЗ, пасадзейнічае павышэнню экспартнага патэнцыялу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі