Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2019, 14:43

Акрэдытацыяй рэйтынгавых агенцтваў будзе займацца Нацбанк

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў адміністрацыйныя працэдуры пры фарміраванні рэестра рэйтынгавых агенцтваў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 12 жніўня 2019 года нумар 531 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Адзіны пералік адмінпрацэдур адносна юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дапоўнены працэдурамі, якія датычацца фарміравання рэестра рэйтынгавых агенцтваў.

Так, акрэдытацыяй рэйтынгавага агенцтва шляхам уключэння яго ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў і выдачы адпаведнага пасведчання будзе займацца Нацыянальны банк. Гэта працэдура бясплатная, але заяўніку трэба будзе падаць пакет дакументаў. У тым ліку трэба будзе прадаставіць інфармацыю аб акцыянерах і даччыных кампаніях рэйтынгавага агенцтва, а таксама лакальныя прававыя акты аб правілах работы агенцтва. Тэрмін працэдуры - 30 рабочых дзён.

Нацбанк таксама будзе адказваць за выдачу дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў, унясенне змяненняў у рэестр і выключэнне з яго агенцтваў.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Як паведамлялася, у лютым бягучага года ўказам кіраўніка дзяржавы Нацбанк надзелены правам рэгулявання дзейнасці нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі