Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2022, 12:08

Аграрыі Гомельскай вобласці завяршаюць сяўбу грэчкі

23 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Гомельскай вобласці завяршаюць сяўбу грэчкі, паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле даных на 23 мая, у рэгіёне пасеялі грэчку на 5,72 тыс. га. Гэта 96 працэнтаў. Застаецца 270 га", - адзначыў Дзмітрый Петражыцкі.

Прадаўжаюць аграрыі вобласці сяўбу кукурузы. Гэту культуру пасеялі на плошчы 218 тыс. га - 72 працэнты ад плана. На зялёную масу - 142 тыс. га, або 63 працэнты, агучыў лічбы старшыня камітэта. Паводле яго слоў, павялічыць штодзённы тэмп сяўбы кукурузы неабходна Петрыкаўскаму, Ельскаму, Светлагорскаму, Калінкавіцкаму раёнам.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко паставіў задачу завяршыць гэту работу на працягу тыдня.

Агародніннымі культурамі ўжо занята 1,45 тыс. га, або 87 працэнтаў ад плана. Сельгаспрадпрыемствы закончылі сеяць цыбулю, буракі. На завяршальным этапе сяўба морквы, бульбы. Высаджваюць расаду капусты. Дзмітрый Петражыцкі яшчэ раз звярнуў увагу: з усімі работамі трэба справіцца ў рэгламентныя тэрміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі