ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2022, 10:39

Аграрыі Гомельскай вобласці выканалі план па першым укосе траў

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці выканалі план па першым укосе траў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 23 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 50,6 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай - 86,7 працэнта, Мінскай - 94,2 працэнта, Магілёўскай - 82,3 працэнта. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1 млн 3,5 тыс. га, што складае 75,5 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 145,8 тыс. т сена (15,3 працэнта да плана), 5 млн 960 тыс. т сенажу (44,4 працэнта) і 235,5 тыс. т сіласу (1,23 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 18,8 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі