Фота з архіва
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх даных, паднялі звыш 1,288 млн га зябліва - 87,3 працэнта да плана, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Брэсцкай вобласці паднята 94,4 працэнта зябліва, Віцебскай - 80,2 працэнта, Гомельскай - 81 працэнт, Гродзенскай - 96 працэнтаў, Мінскай - 87 працэнтаў, Магілёўскай - 84,9 працэнта. Як было адзначана, падняцце зябліва - важны тэхналагічны працэс, які забяспечвае ў далейшым вялікі ўраджай і дае арганізацыйна-эканамічную перавагу, паколькі значна змяншае напружанасць палявых работ у час яравой сяўбы.
Зяблевую апрацоўку глеб пад сяўбу цукровых буракоў завяршылі на 98,2 працэнта, пад сяўбу лёну-даўгунцу - на 98,3 працэнта. На ворыве ўсяго задзейнічана больш за 2,2 тыс. энерганасычаных трактароў.
Прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана каля 9,56 млн т кармавых адзінак (97,4 працэнта да плана).-0-