Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

АЭС забяспечыць энергабяспеку Беларусі, пытанні экспарту другасныя - Філімонаў

Эканоміка 09.10.2019 | 17:56

9 кастрычніка, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Атамная электрастанцыя забяспечыць энергабяспеку Беларусі, пытанні экспарту электраэнергіі другасныя, заявіў сёння генеральны дырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў у час прэс-туру для замежных СМІ на Беларускую АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш чым пачынаць будаўніцтва АЭС, мы прапрацавалі пытанне, з якой мэтай яе ўзводзім. Першапачатковая мэта - мы не павінны залежаць ад аднаго віду паліва, у прыватнасці ад газу. Асноўная задача атамнай станцыі - забяспечыць устойлівае электразабеспячэнне Беларусі. І першапачаткова АЭС задумвалася і інтэгравалася для работы ў беларускай энергасістэме, - растлумачыў Міхаіл Філімонаў. - А пытанні экспарту другасныя, яны залежаць ад рынкаў, кан'юнктуры і іншага".

Адказваючы на пытанне егіпецкага журналіста аб кошце АЭС, Міхаіл Філімонаў растлумачыў, што ён залежыць ад многіх фактараў. "Кошт і праекты бываюць розныя, як вы зможаце ў сябе ў Егіпце заключыць кантракт. Кошт залежыць ад розных паказчыкаў - будуецца станцыя пад ключ або не, які ўдзел краіны. Наша лічба, нават калі я яе назаву, нічога вам не дасць", - дадаў ён.

Што датычыцца крэдытнага пагаднення з РФ, то гендырэктар БелАЭС нагадаў, што на больш высокім узроўні ёсць прапановы па паляпшэнні ўмоў крэдыту. "Гэта рабочы працэс. Самае асноўнае для нас - крэдытнае пагадненне ёсць, і яно выконваецца як беларускім бокам, так і расійскім", - сказаў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м. Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АБЭ).

Крэдыт на будаўніцтва АЭС прадастаўлены РФ у памеры да $10 млрд, ён пагашае 90 працэнтаў кошту затрат па будаўніцтве, яшчэ 10 працэнтаў аплачвае беларускі бок.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.