Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2020, 18:33

Адзіныя прыярытэты развіцця навукі дадуць магчымасць пабудаваць эканоміку ведаў - Шумілін

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначэнне адзіных прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады будзе садзейнічаць пабудове эканомікі ведаў і дасць магчымасць нацэліць вучоных, інжынераў, канструктараў і прадстаўнікоў бізнесу на сумесную рэалізацыю высокаэфектыўных праектаў. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, каменціруючы ўказ нумар 156.

Дакументам прадугледжана далейшае развіццё інфармацыйных, медыцынскіх, біялагічных, машынабудаўнічых, аграпрамысловых тэхналогій, энергетыкі, будаўніцтва, экалогіі, рацыянальнага прыродакарыстання, забеспячэння бяспекі чалавека і грамадства. "Вызначэнне гэтых прыярытэтаў будзе садзейнічаць пабудове эканомікі ведаў і дасць магчымасць нацэліць вучоных, інжынераў, канструктараў і прадстаўнікоў бізнесу на сумесную рэалізацыю высокаэфектыўных праектаў. Фармiраванне праграм і стратэгій усіх узроўняў будзе сканцэнтравана на стварэнні і развіцці вытворчасцей, заснаваных на тэхналогіях V і VI тэхналагічных укладаў, з высокай навукаёмісцю і нізкай энерга- і матэрыялаёмістасцю. Гэта дасць магчымасць захаваць і павысіць канкурэнтаздольнасць навукаёмістых і высокатэхналагічных сектараў цыянальнай эканомікі, забяспечыць рост існуючага навукова-тэхнічнага патэнцыялу, захаванне і развіццё навуковых школ", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, прыярытэты для Беларусі на 2021-2025 гады ўлічваюць стратэгічныя напрамкі развіцця навукі і тэхнікі краін ЕС, ЗША і ЕАЭС на аналагічны перыяд. "Іх колькасць значна скарочана ў параўнанні з прыярытэтамі, дзеючымі ў бягучым перыядзе. Гэта дазволіць сканцэнтраваць дзяржаўныя рэсурсы на рэалізацыі найбольш важных для развіцця эканомікі праектаў", - адзначыў старшыня ДКНТ.

Прыярытэты забяспечваюць адзіную сістэму каардынацыі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ і інавацыйных праектаў за кошт рэалізацыі поўнага цыкла навуковай дзейнасці. "Яны накіраваны на дасягненне Беларуссю ўзроўню інавацыйнага развіцця краін-лідараў у рэгіёне Усходняй Еўропы на аснове рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу беларускай нацыі", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Распрацоўцы прыярытэтных напрамкаў папярэднічала доўгая і карпатлівая работа вучоных і работнікаў вытворчасці. Яна грунтавалася на комплексным прагнозе навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі на 2021-2025 гады і на перыяд да 2040 года, галіновых і рэгіянальных планах і стратэгіях развіцця. Улічваліся думкі бізнесу і навуковай грамадскасці, у тым ліку 12 дзяржаўных экспертных саветаў па правядзенні навуковай і навукова-тэхнічнай экспертызы з задзейнічаннем больш як 1 тыс. экспертаў ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі