Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2018, 18:32

Адзіны рэгулятар будгаліны ў Беларусі пасадзейнічае скарачэнню тэрмінаў будаўніцтва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа адзінага рэгулятара будаўнічай галіны ў Беларусі пасадзейнічае скарачэнню тэрмінаў праектавання і будаўніцтва аб'ектаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу даручыў на заканадаўчым узроўні вызначыць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва адзіным органам, які фарміруе дзяржаўную палітыку ў гэтай сферы.

Як адзначылі ў галоўным упраўленні ведамства, тэхнічнае рэгуляванне ў галіне даволі часта становіцца прадметам крытыкі будаўнікоў. Прычына таго - неправамернае або некарэктнае прымяненне палажэнняў нарматыўных дакументаў. Выключнае права Мінбудархітэктуры на распрацоўку і зацвярджэнне тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія ўстанаўліваюць патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве, вырашыць некалькі задач. Гэта дасць магчымасць упарадкаваць сістэму нарматываў у галіне, зняць тэхнічныя бар'еры. Прадугледжваецца таксама бесперашкоднае прымяненне сучасных матэрыялаў і тэхналогій, якія адпавядаюць параметрам бяспекі, скарачэнне тэрмінаў праектавання і будаўніцтва аб'ектаў, іх вартасных параметраў.

Такім чынам, на будаўнічую сферу перастануць уплываць нормы сумежнага закандаўства: "Аб пажарнай бяспецы", "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва", "Аб ахове навакольнага асяроддзя". Яно надзяляе іншыя дзяржаўныя органы правам прымаць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія распаўсюджваюць сваё дзеянне на праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю будынкаў і збудаванняў. "Практычна ўсе прапановы дзяржорганаў могуць быць рэалізаваны пры распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Работа над ім вядзецца згодна з дэкрэтам нумар №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", - дадалі спецыялісты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі