ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 31 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2018, 14:27

Адзіны падатак для ІП прапануецца разлічваць па-новаму

Фота з архіва
Фота з архіва

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны падатак для ІП прапануецца разлічваць па-новаму. Гэта прадугледжана праектам закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

Цяпер парадак вылічэння яго наступны: Падатковы кодэкс устанаўлівае базавыя максімальную і мінімальную стаўкі ў залежнасці ад таго, дзе ІП займаецца дзейнасцю. Мясцовыя Саветы дэпутатаў вызначаюць канкрэтны памер стаўкі. Аднак на практыцы іншым разам гэта прыводзіць да таго, што стаўкі падатку ў асобных рэгіёнах могуць быць вышэйшыя, чым у Мінску, хоць гэта няправільна, адзначыла Эла Сяліцкая.

Таму прапануецца новы падыход: стаўка ў Падатковым кодэксе будзе ўстанаўлівацца не базавая (максімальная і мінімальная), а асобная для кожнага рэгіёна (для Мінска, абласных цэнтраў, іншых населеных пунктаў). А мясцовыя Саветы дэпутатаў, зыходзячы з устаноўленай стаўкі, будуць мець права змяншаць іх, прычым не больш як у 2 разы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі