Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2019, 15:39

Адзіную базу будаўнічых матэрыялаў створаць у Беларусі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіную электронную базу даных будаўнічых матэрыялаў і паўторна прымяняемых праектных рашэнняў сфарміруюць у Беларусі, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА, каменціруючы зацверджаны ўрадам план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны".

"Дадзена даручэнне галіновым прадпрыемствам і арганізацыям аб фарміраванні адзінай базы будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, дзе як забудоўшчыкі, так і іншыя карыстальнікі змогуць атрымаць патрэбную інфармацыю. Плануецца, што да канца года яна будзе створана", - адзначыла Вольга Верамей.

У ліку мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8 значацца таксама скарачэнне колькасці і тэрмінаў адміністрацыйных працэдур, павышэнне якасці аказання паслуг на ўсіх этапах будаўнічай дзейнасці. Павінна істотна ўзрасці доля айчынных матэрыялаў на рынку і пры рэалізацыі праектаў у рэспубліцы. Кіраўнікам будаўнічай галіны трэба будзе скараціць фінансавыя і працоўныя затраты пры распрацоўцы праектнай дакументацыі і рэалізацыі прадукцыі, укараняць рэсурсазберагальныя тэхналогіі. Акрамя таго, плануецца ўзмацніць адказнасць будаўнічых арганізацый і ролю тэхнічнага нагляду.

"Дырэктыва і меры па яе рэалізацыі забяспечаць неабходную трансфармацыю ўсіх відаў дзейнасці ў будаўнічай галіне", - адзначыла Вольга Верамей.

Усяго план па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8 уключае больш за 60 мерапрыемстваў. Прадугледжана распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў праект указа "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў будаўніцтве", праект пастановы ўрада аб карэкціроўцы пастановы ад 21 сакавіка 2014 года нумар 252 "Аб некаторых пытаннях атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, кіраўнікоў, спецыялістаў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва" ў частцы ўдасканалення механізма атэстацыі, праект указа "Аб некаторых пытаннях лічбавай трансфармацыі кіравання жыццёвым цыклам аб'ектаў будаўніцтва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі