Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Адыход ад бар'ераў і залішняга рэгулявання - Румас пра задачы праграмы развіцця канкурэнцыі

Эканоміка 13.11.2019 | 11:21
Фота з архіва
Фота з архіва

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адыход ад бар'ераў і залішняга рэгулявання будуць прыярытэтамі праграмы развіцця канкурэнцыі, што рыхтуецца ў Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на міжнароднай канферэнцыі "Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самы важны дакумент (для развіцця канкурэнцыі. - Заўвага БЕЛТА), распрацоўку якога мы завяршаем, - гэта праграма развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновы перыяд. Гэта задача адначасова і вельмі складаная, і вельмі важная для нас", - сказаў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада лічыць, што дзяржаўная палітыка ў сферы канкурэнцыі павінна ўключаць два асноўныя напрамкі. Першы - адкрыццё рынкаў і зніжэнне долі дзяржавы там, дзе гэта эканамічна мэтазгодна і не супярэчыць эканамічнай бяспецы. Гэтыя працэсы павінны суправаджацца адпаведным зніжэннем бар'ераў для бізнесу. Другі - абарона асноў і прынцыпаў канкурэнцыі дзяржаўнымі органамі ўсіх узроўняў, адвакатаванне канкурэнцыі ў краіне.

"Гэта праграма будзе вызначаць прыярытэты і асноўныя напрамкі развіцця канкурэнтнай палітыкі ў краіне. Сярод іх - агульнае паляпшэнне канкурэнтнага асяроддзя за кошт скарачэння неабгрунтаваных бар'ераў, стварэнне механізмаў прадухілення залішняга рэгулявання, развіццё інфраструктуры і забеспячэнне яе даступнасці для ўдзельнікаў рынку", - сказаў прэм'ер-міністр.

Сяргей Румас адзначыў, што сёння і развітыя краіны, і стаўшыя на шлях развіцця ў якасці аднаго з прыярытэтаў бачаць абарону і развіццё канкурэнцыі, і Беларусь не з'яўляецца выключэннем. Ён нагадаў, што тры гады таму ў краіне створана Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэта стала пазітыўным сігналам для інвестараў і бізнесу. "Развіццё канкурэнцыі пачалі разглядаць як вектар дзяржаўнай палітыкі і адначасова ўсвядомленую неабходнасць, а антыманапольны орган стаў адным з ключавых інструментаў рыначнага рэгулявання і кантролю", - сказаў прэм'ер-міністр.

У 2018 годзе ў новай рэдакцыі быў прыняты закон аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Пры актыўным удзеле МАРГ распрацаваны шэраг нарматыўных актаў для лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу, у тым ліку створаны дадатковыя магчымасці для развіцця гандлю ў вёсцы. Актыўна ўдасканальваецца заканадаўства ў сферы дзяржзакупак. Сёння МАРГ працуе над змяненнем закона аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю, а таксама над праектам указа аб процідзеянні манапалізацыі ў галіне гандлю.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.