Ігар Кобзеў
5 чэрвеня, Іркуцк /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Іркуцкай вобласці Расіі Ігар Кобзеў у гутарцы з журналістамі па выніках візіту ў гэты рэгіён Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі расказаў аб перспектыўных напрамках для развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, адной з тэм, якая абмяркоўвалася з кіраўніком дзяржавы, было стварэнне ў Іркуцкай вобласці адзінага цэнтра беларускай тэхнікі, па аналогіі з тымі мультыбрэндавымі цэнтрамі, якія Беларусь стварае ў іншых рэгіёнах Расіі. Штогод у Іркуцкую вобласць пастаўляецца каля сотні трактароў МТЗ, каля 300 адзінак тэхнікі МАЗ, а таксама камбайны і БЕЛАЗы. Гэтага аб'ёму, на думку беларускага боку, цалкам дастаткова, каб прапрацаваць магчымасць стварэння ў Іркуцкай вобласці адзінага цэнтра, дзе будзе ў тым ліку праводзіцца сэрвіснае абслугоўванне, рамонт. "Мы гатовы разгледзець гэты фармат", - сказаў Ігар Кобзеў.
Зрэшты, для паспяховай работы на рынку Іркуцкай вобласці беларускім вытворцам давядзецца вытрымліваць канкурэнцыю. Таму што побач Кітай, і шмат тэхнікі пастаўляецца ў расійскі рэгіён метавіта адтуль. Губернатар лічыць, што для Беларусі, як партнёра Расіі ў Саюзнай дзяржаве, можна прадугледзець спецыяльныя ўмовы ў гэтай сферы. Акрамя таго, ён гатовы аказаць садзейнічанне беларускаму боку ў наладжванні больш цесных кантактаў з рэгіёнамі Кітая і прапанаваў прадстаўнікам бізнесу з Беларусі далучыцца да калег з Іркуцка да ўзаемадзеяння з партнёрамі з правінцыі Ляанін і горада Шэньян, з якімі ўсталяваны пабрацімскія сувязі.
Яшчэ адзін сумесны праект, які ўжо рэалізуецца і мае добрыя перспектывы, - перапрацоўка воўны і вытворчасць вырабаў з кашміру. У пачатку бягучага года ў Іркуцку адкрылася трыкатажная фабрыка. Гэта стала вынікам сумеснай работы кампаній Іркуцка, Манголіі і Беларусі. "Не адразу ўсё ідзе, але мы паціху рухаемся, - заўважыў кіраўнік рэгіёна. - Мы набываем воўну з Манголіі, робім свае вырабы. Прэзідэнт (Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Іркуцкую вобласць. - Заўвага БЕЛТА) таксама звярнуў на гэта ўвагу. Бізнес павінен шукаць варыянты. Геаграфічнае размяшчэнне дазваляе фарміраваць розныя спосабы, магчымасці рэалізацыі бізнесу".
Ігар Кобзеў таксама агучыў кіраўніку дзяржавы прапанову прыцягнуць беларускіх спецыялістаў да правядзення капітальнага рамонту аднаго з вялікіх аб'ектаў спартыўнай інфраструктуры. Яго адкрыццё ў абноўленым выглядзе дасць магчымасць беларускім і расійскім спартсменам праходзіць адаптацыю і трэніравацца для далейшага ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях, адзначыў губернатар.-0-