Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2021, 16:41

Ад прамкааперацыі да супрацоўніцтва ў ІТ - Беларусь і Таджыкістан правялі пасяджэнне міжурадавай камісіі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Душанбэ адбылося 14-е пасяджэнне міжурадавай таджыкска-беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Таджыкістане.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко і міністра сельскай гаспадаркі Таджыкістана Зіёзада Сулаймона Рызоі.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, Гомельскага аблвыканкама, канцэрнаў "Беллегпрам" і "Белдзяржхарчпрам". Акрамя афіцыйных асоб у Душанбэ прыбылі шматлікія прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў са сфер прамысловасці, сельскай гаспадаркі, харчовай галіны.

На пасяджэнні міжурадавай камісіі разгледзелі вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за апошнія гады, правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне тавараабароту, актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў прамысловасці і вытворчай кааперацыі, сельскай гаспадарцы, транспарце, ахове здароўя, адукацыі, інвестыцыях і інфармацыйных тэхналогіях.

"Па выніках мерапрыемства быў падпісаны пратакол пасяджэння міжурадавай камісіі. Упершыню ў дакумент уключана развіццё супрацоўніцтва ў IT", - адзначылі ў дыпмісіі.

У час візіту ў Душанбэ міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра Таджыкістана Гулмахмадзода Даўлатшо Курбаналі. Бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва.

6-7 красавіка ў Душанбэ пройдзе выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus, бізнес-форум "Беларусь - Таджыкістан - Афганістан", форум "ТаджБелАгра", а таксама перагаворы паміж дзелавымі коламі. У час візіту ў Таджыкістан беларуская дэлегацыя плануе наведаць Хатлонскую вобласць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі