Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2019, 09:54

Абноўлены закон аб мытным рэгуляванні аблегчыць умовы для вядзення бізнесу - Сянько

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўлены закон аб мытным рэгуляванні аблегчыць умовы для вядзення бізнесу. Такое меркаванне выказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета пры ДМК, паведамілі БЕЛТА ў камітэце.

"Навацыі, прадугледжаныя ў новай рэдакцыі закона, у максімальнай ступені будуць забяспечваць, з аднаго боку, безумоўнае захаванне дзяржаўных інтарэсаў у сферы мытнага рэгулявання, а з іншага - рэалізацыю сучасных тэндэнцый аблягчэння вядзення бізнесу. Па законапраекце ўжо атрымана станоўчае заключэнне па выніках юрыдычнай экспертызы, завяршаецца крыміналагічная экспертыза", - расказаў Юрый Сянько.

Новая рэдакцыя закона аб мытным рэгуляванні - лагічны працяг работы з улікам прыняцця Мытнага кодэкса ЕАЭС, які дзейнічае ўжо амаль два гады. У законапраекце ўлічаны такія асноўныя моманты, як электроннае дэклараванне, "адно акно", упаўнаважаныя эканамічныя аператары, свабодныя эканамічныя зоны, склады часовага захоўвання.

На пасяджэнні таксама абмяркоўваліся арганізацыя постмытняга кантролю, праект плана работы грамадска-кансультатыўнага савета на 2020 год.

"Без увагі мытных органаў не застаюцца пытанні ўдасканалення постмытняга кантролю. І тут павінны ўлічвацца патрабаванні сучаснасці аб неабходнасці фарміравання спрыяльнага асяроддзя для добрасумленнага бізнесу , у тым ліку шляхам надання кантрольнай дзейнасці папераджальнага характару і выкарыстання прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў", - лічыць Юрый Сянько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі