ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2021, 14:59

Абноўлены парадак нарыхтоўкі драўніны вынесены на грамадскае абмеркаванне

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства лясной гаспадаркі, што датычыцца пытанняў парадку нарыхтоўкі драўніны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праектам дакумента прадугледжана замена дзеючага палажэння аб парадку і патрабаваннях да абмеру, маркіроўкі, уліку нарыхтаванай драўніны на новае палажэнне, якое рэгулюе ўлік нарыхтаванай драўніны ў адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме ўліку драўніны і здзелак з ёй (АДАІС).

У праекце таксама адзначана, што ўліку падлягае нарыхтаваная драўніна, якая знаходзіцца на лесасецы, не радзей за адзін раз у месяц, а штодзённаму - драўніна, нарыхтаваная шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікай, абсталяванай вымяральнай сістэмай уліку.

Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства лясной гаспадаркі.

Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 29 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі