Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 кастрычніка 2018, 09:00

Абноўлены Банкаўскі кодэкс уступае ў сілу

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўлены Банкаўскі кодэкс уступае ў сілу 29 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў Нацбанку, мэта асноўных змяненняў - абараніць інтарэсы кліентаў банкаў. Так, банкі не змогуць у аднабаковым парадку змяняць стаўкі працэнтаў па крэдытах і ўкладах у горшы для спажыўца бок. Гэта значыць, банкам забараняецца ў аднабаковым парадку павялічваць працэнтную стаўку па крэдыце або змяншаць яе па ўкладзе.

Выключэнне - выпадак, калі дагаворам устаноўлена пераменная працэнтная стаўка, вызначаная праз паказчык, змяненне якога адбываецца незалежна ад рашэння банка (напрыклад, калі стаўка па крэдыце або ўкладзе прывязана да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка).

Банкі абавязаны бясплатна расказаць кліенту аб умовах крэдытавання ў пісьмовай форме з пазначэннем агульнай сумы плацяжоў (сумы крэдыту, сумы працэнтаў за ўвесь тэрмін карыстання крэдытам, кошту дадатковых платных паслуг банка або трэціх асоб). Устанаўліваецца забарона на спагнанне платы за разгляд заявы аб прадастаўленні крэдыту, а таксама за адкрыццё банкаўскага рахунку і залічэнне на яго крэдыту, калі ўмовамі крэдытнага дагавора прадугледжана адкрыццё рахунку.

Акрамя таго, уводзіцца забарона на абмежаванне банкамі выбару страхоўшчыка і ацэншчыка пры крэдытаванні спажыўца. Больш таго, у выпадку адмовы грамадзяніна ад аказання яму дадатковых платных паслуг банкі абавязаны прапанаваць альтэрнатыўны варыянт прадастаўлення крэдыту (супастаўнага па сумах і тэрмінах) без навязвання такіх паслуг.

Уведзена норма аб датэрміновым пагашэнні фізасобай крэдыту на спажывецкія патрэбы без папярэдняга паведамлення і выплаты штрафных санкцый. Раней кліент мог вярнуць крэдыт датэрмінова на ўмовах, прадугледжаных дагаворам з банкам. Калі ў крэдытным дагаворы не была прапісана магчымасць датэрміновага вяртання, крэдыт можна было вярнуць датэрмінова толькі са згоды банка.

Пры гэтым па крэдытах фізасобам на фінансаванне нерухомай маёмасці ўмовы датэрміновага пагашэння не змяніліся. Гэта значыць крэдыт можа быць вернуты датэрмінова на ўмовах, прадугледжаных дагаворам. Калі ў дагаворы такая магчымасць не прапісана, крэдыт па-ранейшаму можна вярнуць датэрмінова толькі са згоды банка.

У абноўленым Банкаўскім кодэксе таксама ўдакладняюцца ўмовы і парадак спынення дзейнасці банка, пашыраецца пералік відаў безнаяўных разлікаў, змяняецца парадак прадастаўлення звестак, якія складаюць банкаўскую тайну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі