Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2024, 10:32

Абноўленая праграма крэдытаў на беларускія тавары пачала працаваць з 3 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад пашырыў спіс тавараў, якія можна набыць па крэдыце ад Беларусбанка "На родныя тавары". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2024 года нумар 228, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, пашыраны пералік тавараў, для набыцця якіх прадастаўляецца крэдыт, стаўка па якім складае 4 працэнты гадавых на тэрмін да трох гадоў.

Так, у крэдыт можна будзе набыць камплекты драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, драўляныя вокны і дзверы, ламініраваныя пакрыцці для падлогі, керамаграніт, паветраачышчальнікі і выцяжкі. А таксама навясное і прычапное абсталяванне да мотаблокаў, міні-трактароў, ацяпляльныя газавыя катлы, садовыя арэлі і мэблю, раскладныя ложкі, кухонныя камбайны, мясарубкі, міксеры, шаткоўні, убудаваныя духоўкі, дываны і дывановыя вырабы з натуральнай скуры і натуральнага футра.

Акрамя таго, пашыраны пералік вытворцаў, прапаноўваючых тавары ў крэдыт. Праграма крэдытавання "На родныя тавары" падоўжана да канца 2025 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі