ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2023, 09:24

Абмен сельгаспрадукцыяй: Беларусь і ханойская кампанія HAPRO наладжваюць узаемадзеянне

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў перагаворы з намеснікам генеральнага дырэктара ханойскай гандлёвай кампаніі HAPRO Лэ Ань Туанам. Аб гэтым паведамілі краэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Ханоі.

У час сустрэчы адбылося прадметнае абмеркаванне перспектыў развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж беларускімі арганізацыямі і кампаніяй HAPRO. Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у нарошчванні абменаў сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.

Бакі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні ў бліжэйшы час відэаканферэнцый з удзелам беларускіх зацікаўленых прадстаўнікоў з мэтай абмеркавання пытання наладжвання ўзаемных паставак прадукцыі на рынкі В'етнама і Беларусі.

В'етнамскаму боку перададзены матэрыялы аб выстаўцы "Белагра-2023" з мэтай разгляду магчымасці ўдзелу ў ёй прадстаўнікоў кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі