Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2022, 09:40

Аб'ёмы паставак БЕЛАЗаў у Бурацію да канца года могуць павялічыцца амаль у 2 разы

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ёмы паставак БЕЛАЗаў у Бурацію да канца бягучага года могуць павялічыцца амаль у два разы ў параўнанні з 2021 годам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Беларусь і Бурація маюць намер надаць новы імпульс партнёрству ў сферы прамысловасці. У прыватнасці, пра гэта ішла размова на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з гэтай горнай рэспублікай Расійскай Федэрацыі. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада, бізнес-структур Бураціі і топ-менеджары найбуйнейшых беларускіх кампаній, у тым ліку і БЕЛАЗа.

"Бурацкія гарнякі сапраўды добра ведаюць беларускую кар'ерную тэхніку. Больш за 200 самазвалаў БЕЛАЗ грузападымальнасцю ад 30 да 240 т і спецтэхніка даўно і паспяхова працуюць на больш як дзесяці горназдабыўных прадпрыемствах рэгіёна. Асноўнымі спажыўцамі з'яўляюцца АТ "Разрэз Тугнуйскі", ТАА "Бурацкая гарнарудная кампанія" і іншыя", - расказалі ў прэс-службе.

У 2021 годзе ў Бурацію пастаўлена пяць адзінак тэхнікі, яшчэ два БелАЗы адпраўлены ўжо ў бягучым годзе, таксама падпісаны дагавор на пастаўку двух самазвалаў БЕЛАЗ-7530G і шасці адзінак БЕЛАЗ-7513D АТ "Разрэз Тугнуйскі". Акрамя таго, рэалізуецца пагадненне аб намерах па пастаўках кар'ернай тэхнікі грузападымальнасцю 130-220 т да 2024 года з АТ "СУЭК".

Такім чынам, паводле прагнозаў, аб'ёмы паставак БелАЗаў у Бурацію да канца бягучага года могуць павялічыцца амаль у 2 разы ў параўнанні з 2021 годам.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Фота прэс-службы БЕЛАЗ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі