Фота з архіва
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці за 8 месяцаў бягучага года павялічыўся ў супастаўных умовах больш як у 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.
Сродкі, у прыватнасці, накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, планаў тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі дзеючых вытворчых магутнасцей арганізацый Мінпрама.
На набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў (у актыўную частку асноўных фондаў) выкарыстана 76,4 працэнта фінансавых рэсурсаў.
Інвестыцыйная дзейнасць у сістэме Мінпрама развіваецца ў рамках шэрага праграм і праектаў. Сярод іх - галіновая інвестыцыйная праграма Міністэрства прамысловасці на сярэднетэрміновы (да 2025 года) і доўгатэрміновы (да 2030 года) перыяд, стратэгіі развіцця холдынгаў (арганізацый) на сярэднетэрміновую (2021-2025 гады) і доўгатэрміновую (да 2035 года) перспектывы, дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця краіны на 2021-2025 гады, пералік перспектыўных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў, зацверджаных на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі і іншыя.-0-