ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2020, 12:38

Аб'ём будаўніцтва электрыфікаваных шматпавярховых дамоў у Беларусі ў 2021 годзе плануюць падвоіць

Віктар Каранкевіч. Фота Мінэнерга
Віктар Каранкевіч. Фота Мінэнерга

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, у якіх электраэнергія будзе выкарыстоўвацца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы, у 2021 годзе плануюць павялічыць удвая. Аб гэтым заявіў 21 кастрычніка міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з працоўным калектывам філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Мінску і Мінскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Будаўніцтву электрыфікаванага жылля ўдзеляць асаблівую ўвагу з улікам маючага адбыцца ўводу ў эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі, - адзначыў Віктар Каранкевіч. - У 2020 годзе ў краіне плануецца пабудаваць такія шматкватэрныя дамы агульнай плошчай 135 тыс. кв.м. У наступным годзе стаіць задача падвоіць гэты аб'ём".

Прадоўжаць падключаць да электраэнергіі для гэтых мэт і індывідуальныя жылыя дамы. У студзені - жніўні бягучага года зарэгістравана амаль 16 тыс. запытаў аб выдачы для грамадзян тэхнічных умоў на далучэнне электраўстановак аднакватэрных жылых дамоў да электрычных сетак для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы, 78 працэнтаў з іх задаволены. Інфармацыя аб тых, хто не атрымаў тэхумовы, акумулюецца і выкарыстоўваецца пры фарміраванні перспектыўных планаў рэканструкцыі электрасетак.

Міністр праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб ключавых выніках мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы за апошнія 10 гадоў, расказаў аб ходзе рэалізацыі праекта па ўзвядзенні БелАЭС, закрануў тэму развіцця ў краіне электратранспарту. Віктар Каранкевіч таксама адказаў на пытанні работнікаў арганізацыі, якія датычыліся перспектыў мадэрнізацыі электрасеткавай інфраструктуры, тарыфаў на электраэнэргію, эпідэміялагічнай сітуацыі, магчымасцей далейшага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы філіяла Дзяржэнергагазнагляду Мінска і Мінскай вобласці. Кіраўнік Мінэнерга даў на іх неабходныя растлумачэнні.

"Такі адкрыты дыялог у працоўных калектывах - добрая магчымасць атрымаць зваротную сувязь, на месцы пачуць існуючыя пытанні і прапановы", - рэзюмаваў кіраўнік ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі