Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 ліпеня 2020, 19:07

Аб'ём армянскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў I квартале павялічыўся амаль у 2,5 раза

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём паступлення армянскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў першым квартале павялічыўся ў 2,5 раза. Аб гэтым расказаў міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа ў час рабочай анлайн-сустрэчы сустаршынь міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Паводле слоў Віталя Дрожжы, беларуска-армянскія адносіны развіваюцца стабільна і шматпланава, а ўзнікаючыя пытанні гандлёва-эканамічнага характару эфектыўна вырашаюцца на пасяджэннях міжурадавай камісіі. Ён падкрэсліў, што паміж Мінскам і Ерэванам сёння не існуе палітычных і эканамічных праблем. "У студзені-сакавіку аб'ём паступлення армянскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі павялічыўся практычна ў 2,5 раза і склаў $8,3 млн. Назіраецца таксама ўстойлівы рост абароту ўзаемнага гандлю паслугамі: у студзені-красавіку ён павялічыўся на 44,6 працэнта і склаў $3,8 млн", - расказаў міністр.

Як адзначыў Віталь Дрожжа, у бягучым годзе на ўзаемны тавараабарот паміж Беларуссю і Арменіяй не маглі не паўплываць наступствы пандэміі COVID-19. Тым не менш ён скараціўся ўсяго на 5 працэнтаў, што з'яўляецца добрым паказчыкам у такой сітуацыі. "У студзені-маі тавараабарот Беларусі і Арменіі склаў $25,4 млн. Стаіць задача максімальна хутка выпрацаваць механізмы па яго павелічэнні", - падкрэсліў ён.

Міністр эканомікі Арменіі Тыгран Хачатран падзякаваў беларускаму боку за эфектыўнае ўзаемадзеянне і адзначыў, што ў дзвюх краін ёсць значны незадзейнічаны рэзерв супрацоўніцтва. "Цяпер дзевяць двухбаковых дакументаў знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, - праінфармаваў ён. - Пасля іх падпісання і паэтапнай рэалізацыі мы зможам гаварыць аб пазітыўнай дынаміцы па розных напрамках узаемадзеяння".

Паспяховымі напрамкамі супрацоўніцтва могуць стаць сумесныя праекты ў сферы прамысловасці і прамысловай кааперацыі, інвестыцый, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, сельскай гаспадаркі, транспарту і інфраструктуры, высокіх тэхналогій, інавацый, лічбавізацыі і аховы навакольнага асяроддзя. Пры гэтым эфектыўнае ўзаемадзеянне ў Беларусі і Арменіі ўжо склалася ў адукацыі і ахове здароўя, навукова-тэхнічным блоку.

"Мы ўдзячны вашай краіне і за стварэнне лесу беларуска-армянскай дружбы. Спадзяёмся, што пасля заканчэння пандэміі мы зможам упрыгожыць Арменію яшчэ большай колькасцю дрэў, вырашчаных з беларускага пасадачнага матэрыялу", - дадаў Тыгран Хачатран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі