Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года тэмп росту абароту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны Беларусі і Пензенскай вобласці склаў 114,5 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. Такая інфармацыя прагучала на трэцім пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пензенскай вобласці, якое прайшло ў Брэсце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
З беларускага боку рабочую групу ўзначаліў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, расійскую дэлегацыю - віцэ-губернатар Пензенскай вобласці Сяргей Фядотаў. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прадстаўляла начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці ведамства Ксенія Мялешка.
Як было адзначана, супрацоўніцтва з Пензенскай вобласцю ажыццяўляецца згодна з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным супрацоўніцтве на 2023-2025 гады. У гэты план уключаны два напрамкі па лініі сельскай гаспадаркі.
Па-першае, рост узаемнага гандлю. Так, тэмп росту абароту харчовых тавараў і сельскаспадарчай сыравіны Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам за дзевяць месяцаў склаў 114,5 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. У Пензенскую вобласць пастаўляюцца малочныя прадукты, прадукты перапрацоўкі фруктаў, агародніна. Акрамя таго, пачаліся пастаўкі сухіх малочных прадуктаў, яблыкаў, капусты, бульбы і шэрага іншых пазіцый. З Пензенскай вобласці ўвозяцца кандытарскія вырабы, шакалад, напіткі, сыры і мяса птушкі.
Па-другое, наладжана ўзаемадзеянне ў галіне аграрнай адукацыі паміж ВНУ.
"У мэтах развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы мы запрасілі дэлегацыю Пензенскай вобласці наведаць мерапрыемствы Беларускага аграпрамысловага тыдня, якія пройдуць у чэрвені наступнага года, - расказала Ксенія Мялешка. - Шляхоў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва больш чым дастаткова, неабходна пастаянна рухацца ў напрамку іх практычнай рэалізацыі і развіцця".-0-