Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 чэрвеня 2025, 09:56

Абарот харчовых тавараў і сельгассыравіны Беларусі з краінамі ШАС дэманструе рост
 

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарот харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны Беларусі з краінамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) дэманструе стабільную станоўчую дынаміку. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка на форуме "Забеспячэнне харчовай бяспекі краін - членаў ШАС", які прайшоў у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2025", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Толькі за апошнія чатыры гады тавараабарот павялічыўся больш як у 1,6 раза. Расце і экспарт беларускіх прадуктаў харчавання, пашыраецца наменклатура пастаўляемай прадукцыі. На долю краін - членаў ШАС прыпадае больш за 85 працэнтаў экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны.

Разам з тым Вадзім Шагойка адзначыў, што захоўваецца вялікі нявыкарыстаны патэнцыял. Беларусь заўсёды гатова садзейнічаць вырашэнню актуальных праблем у галіне харчовай бяспекі і гарантуе пастаўкі беларускіх якасных прадуктаў харчавання на рынкі краін-партнёраў.

У сваю чаргу намеснік генеральнага сакратара ШАС Джанеш Кейн адзначыў, што супрацоўніцтва ў аграрнай сферы краін - членаў ШАС развіваецца паспяхова па многіх напрамках з упорам на інавацыі, рэсурсазберажэнне. "Сельская гаспадарка ў ШАС вызначана адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва праз абмен аграрнымі тэхналогіямі, гандаль прадуктамі харчавання, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці", - сказаў намеснік генеральнага сакратара ШАС.

На думку Джанеша Кейна, наспела неабходнасць выпрацоўкі канкрэтных падыходаў і мер аператыўнага рэагавання на сучасныя выклікі ў харчовай сферы, вырашэння праблем рэгіянальнага гандлю. "Упэўнены, што форум стане добрай пляцоўкай для абмену думкамі і створыць дадатковыя стымулы для рэалізацыі сумесных праектаў", - адзначыў намеснік генеральнага сакратара ШАС.

Старшыня Нацыянальнай часткі Дзелавога савета ШАС ад Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч звярнуў увагу, што такія мерапрыемствы - магчымасць абмеркаваць актуальны парадак дня. "Гэту работу будзем прадаўжаць як у шматбаковым фармаце, так і ў двухбаковым фармаце", - адзначыў Мікалай Барысевіч.

Форум арганізаваны Нацыянальным цэнтрам маркетынгу як нацыянальным каардынатарам у Дзелавым савеце ШАС сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Форум прымеркаваны да экспазіцыі "АграШАС", якая праводзіцца ў рамках "БЕЛАГРА", і прысвечаны пытанням харчовай бяспекі дзяржаў - членаў ШАС, гандлю і кааперацыі ў сельскагаспадарчай і харчовай галінах, а таксама навуковага і акадэмічнага супрацоўніцтва ў аграрнай сферы. Асобная ўвага ўдзелена ролі лагістыкі і плацяжоў у забеспячэнні стабільных паставак прадуктаў харчавання.-0-

Фота Яна Гарбанюка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі