Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2021, 14:28

ААТ "Беларускае марское параходства" гатова перавозіць прадукцыю БМЗ у Еўропу - Мінтранс

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларускае марское параходства" гатова перавозіць прадукцыю БМЗ у Еўропу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка наведаў Беларускі металургічны завод, дзе адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам прадпрыемства Дзмітрыем Корчыкам.

Парадкам дня сустрэчы стала абмеркаванне пытанняў арганізацыі лагістычнага ланцужка па дастаўцы прадукцыі БМЗ у краіны Еўропы з дапамогай воднага транспарту. Так, ААТ "Беларускае марское параходства" выказала гатоўнасць арганізаваць эксперыментальныя рэйсы па дастаўцы металургічнай прадукцыі ў краіны Еўропы праз парты Украіны і Сербіі з пагрузкай у Мазыры.

"Рэалізацыя гэтага маршруту паслужыць адным з эфектыўных напрамкаў развіцця параходства ў частцы арганізацыі міжнародных рэйсаў і павысіць прывабнасць воднага транспарту для беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у цэлым", - падкрэслілі ў прэс-службе.

ААТ "Беларускае марское параходства" займаецца дастаўкай экспартна-імпартных і транзітных грузаў краін далёкага і блізкага замежжа суднамі класа "рака-мора" ў/з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі