Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дасье

Да 100-годдзя народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова
9 Жнівень, 13:01
У беларускай музычнай культуры імя Анатоля Васільевіча Багатырова сімвалізуе сабой цэлую эпоху. За плячамі майстра, старэйшыны нацыянальнай кампазітарскай школы, амаль семдзесят гадоў творчасці, плённай работы над операмі і сімфоніямі, кантатамі і інструментальнымі канцэртамі, шматлікімі творамі камерных жанраў.
 Гарады Беларусі: да 55-годдзя заснавання Салігорска
2 Жнівень, 16:58
Салігорск - адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Ён размешчаны ў маляўнічай мясцовасці на заходнім беразе Салігорскага вадасховішча, створанага на рацэ Случ. Уздоўж берага рукатворнага вадаёма працягнулася лесапаркавая паласа - папулярнае сярод жыхароў і гасцей горада месца адпачынку з атракцыёнамі і добраўпарадкаваным пляжам.
Да 75-годдзя заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
4 Ліпень, 16:16
Адным з буйнейшых сховішчаў дакументаў па гісторыі Беларусі за перыяд з канца XIV да пачатку XX стагоддзя, навукова-даследчай і інфармацыйнай установай, якая праз розныя напрамкі сваёй дзейнасці робіць гэтыя дакументы даступнымі для грамадскасці, з'яўляецца Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Уступная кампанія - 2013
18 Чэрвень, 15:39
У Беларусі па 28 чэрвеня праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне. Датай рэзервовага дня вызначана 4 ліпеня.
Да 40-годдзя мемарыяльнага комплексу "Дальва"
11 Чэрвень, 10:29
Памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, на тэрыторыі Беларусі не злічыць. У кожнай вёсцы ёсць брацкая магіла, помнік загінуўшым землякам або воінам-вызваліцелям. Адна з такіх мясцін - Дальва, вёска-помнік у Лагойскім раёне Міншчыны. Мемарыял знаходзіцца прыкладна за 80 км ад Мінска, за 5 км ад трасы Мінск - Віцебск. Па правы бок ад шашы за вёскай Жардзяжжа каля лесу на невысокім пастаменце ўзвышаецца гранітны камень. На ім надпіс: "Дальва. 19 чэрвеня 1944 года".
Гарады Беларусі: да 545-годдзя Астраўца
27 Травень, 14:49
У 2013 годзе спаўняецца 545 гадоў з часу першага згадвання мястэчка Астравец. Астравец з'яўляецца цэнтрам Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны на рацэ Лоша. Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Гродна, за чатыры км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладзечна - Вільнюс (Літва). Аўтамабільнай дарогай звязаны з Ашмянамі. У 2007 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны геральдычныя сімвалы Астраўца і Астравецкага раёна. У 2012 годзе Астраўцу прысвоены статус горада.
 Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведніку 25 гадоў
26 Красавік, 09:15
За 27 гадоў, што мінулі пасля катастрофы, у Беларусі зона адчужэння і адсялення скарацілася на 15,6 працэнта да 266,1 тыс.га. У сувязі з натуральным распадам радыенуклідаў было вернута ў абарот амаль 17 тыс.га зямель.
Гарады Беларусі: да 565-годдзя Смалявіч
17 Красавік, 17:50
Смалявічы - горад у Мінскай вобласці, цэнтр Смалявіцкага раёна. Размешчаны на рацэ Пліса за 35 км ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск - Орша. Смалявічы звязаны аўтамабільнымі дарогамі з Чэрвенем, Лагойскам, Самахвалавічамі, Смілавічамі.
Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Замак у Смалянах
25 Сакавік, 16:01
Замак "Белы Ковель" быў задуманы як палацавая рэзідэнцыя і ўзведзены ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя па загаду князя Сямёна Андрэевіча Сангушкі. Традыцыі мясцовага дойлідства паўплывалі на выбар будаўнічага матэрыялу і на планава-кампазіцыйнае размяшчэнне будынкаў замка, арыентаваных на розныя бакі, што давала раўнамернае святло ўсім пакоях і залах.
Да 70-годдзя Хатынскай трагедыі
20 Сакавік, 15:09
Для Беларусі сакавіцкія дні 2013 года адзначаны сумнай датай: 70 гадоў таму на Зямлі не стала Хатыні. Знікла ціхая гасцінная беларуская вёсачка. Ад рук нацыстаў загінулі амаль усе яе жыхары. У Хатыні жылі звычайныя беларускія сяляне, апрацоўвалі зямлю, вырошчвалі збожжа, бульбу, гадавалі дзяцей, спраўлялі вяселлі і святы, марылі аб будучыні, якая для іх не настала.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Плюсы і мінусы процігалалёдных рэагентаў Аўтамабільныя дарогі ў Беларусі пасыпаюць песка-саляной сумессю або тэхнічнай соллю ў залежнасці ад надвор'я.