Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2023, 09:21

Зрабіць супрэматычную паштоўку прапануюць наведвальнікам музея Масленікава ў Магілёве

3 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Паслухаць лекцыю пра фрэскавы жывапіс і зрабіць супрэматычную паштоўку прапануюць наведвальнікам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Экскурсія-лекцыя з майстар-класам "Супрэматычная кропка ў беларускім барока" адбудзецца 4 сакавіка. З наведвальнікамі паразмаўляюць пра старажытны фрэскавы жывапіс у стылі барока, біблейскія сюжэты і асаблівасці насценных размалёвак, якія захоўваюцца ў музеі. Акрамя таго, ім раскажуць пра супрэматызм і загадкавы чорны квадрат Казіміра Малевіча.

Госці змогуць убачыць арт-аб'ект "У сетцы сну Іакава" і пазнаёміцца з незвычайнай экспазіцыйнай падачай старажытных фрэсак. На заканчэнне ў кожнага будзе магчымасць зрабіць на памяць супрэматычныя паштоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі