Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вечар беларускай культуры адбудзецца 4 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі перад паказам нацыянальнай оперы Д. Смольскага "Сівая легенда". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы.
Ужо некалькі гадоў запар Вялікі тэатр Беларусі запрашае гледачоў на вечары беларускай культуры, знаёмячы іх з гісторыяй і традыцыямі нашай краіны, а таксама праводзячы розныя майстар-класы.
У гэтым годзе 4 кастрычніка перад паказам оперы Д.Смольскага "Сівая легенда" ў фае бельэтажа зноў пройдзе "Зорнае дэфіле": вядучыя артысты оперы і балета паўстануць у касцюмах з самых яркіх нацыянальных пастановак - ад прэм'ер да спектакляў, якія даўно палюбіліся. З 18.30 у фае пачнецца насычаная інтэрактыўная праграма. Гледачы змогуць не толькі ўбачыць любімых артыстаў, але і паразмаўляць з імі, зрабіць памятныя фатаграфіі і прадэманстраваць уласныя ўборы.
Вялікі тэатр прапануе гасцям прыйсці ў беларускіх нацыянальных касцюмах або ўплесці ў сваё ўбранне некаторыя элементы. Гэта можа быць пояс, вышыўка, вянок, намітка ці васілёк.
У знак удзячнасці за ўдзел у акцыі госці ў беларускіх касцюмах атрымаюць паштоўкі з аўтографамі зорак тэатра, а сем самых яркіх вобразаў (паводле рашэння артыстаў, якія ўдзельнічаюць у "Зорным дэфіле") будуць адзначаны асабліва - пераможцы атрымаюць запрашальныя білеты на нацыянальны балет В.Кузняцова "Анастасія".
У 19.00 на сцэне пачнецца опера "Сівая легенда" Дзмітрыя Смольскага.-0-