Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 студзеня 2021, 18:14

"Зімовыя ўражанні" навучэнцаў мастацкіх школ прадставяць на выставе ў Мінску

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава-конкурс дзіцячай творчасці "Зімовыя ўражанні" пройдзе з 11 па 29 студзеня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

У экспазіцыю ўвойдуць работы вучняў мастацкіх школ Мінска. "Ім было прапанавана выказаць свае ўражанні пра зімовую пару з дапамогай жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", - адзначылі арганізатары.

"Для галерэі падтрымка творчай моладзі з'яўляецца прыярытэтным напрамкам. Гэта выстава праводзіцца ўпершыню і цікавая тым, што дае магчымасць маладым аўтарам прадэманстраваць свае работы перад экспертамі і іншымі наведвальнікамі галерэі, параўнаць свой узровень з іншымі ўдзельнікамі і пашырыць кругагляд", - падкрэслілі ў галерэі.

Работы ўдзельнікаў ацэніць журы, у склад якога ўваходзяць прафесійныя мастакі, выкладчыкі выяўленчага мастацтва, мастацтвазнаўцы. "Удзельнікі ацэньваюцца па трох узроставых групах: 5-8 гадоў; 9-12 гадоў; 13-16 гадоў. Пераможцы і прызёры конкурсу ў кожнай катэгорыі атрымаюць дыпломы і будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджвання", - дадалі арганізатары.

Па выніках конкурсу будзе падрыхтаваны электронны каталог, у якім змешчаны ўсе творы маладых аўтараў, размешчаных у экспазіцыі. Мэтай выставы з'яўляецца ўдасканаленне духоўна-маральнага выхавання і фарміраванне творчай асобы вучняў, падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі ў галіне выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі