Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 ліпеня 2022, 09:12

Жывапіс, скульптуру і кераміку прадставяць на выставе ў музеі Бялыніцкага-Бірулі

27 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 разнастайных работ прадставяць сёння на выставе "Мора. Неба. Аблокі" ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Асноўнай тэматыкай новай выставы стала адлюстраванне ў беларускім мастацтве мінулага стагоддзя прыродных з'яў і варыянтаў адпачынку чалавека на прыродзе ў розныя поры года.

У экспазіцыі прадставяць больш за 50 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажа і партрэта больш за 30 беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. На выставе будзе адлюстраваны перыяд з 20-х па 80-я гады. Тут можна будзе ўбачыць графічныя работы Аркадзя Астаповіча, скульптуры Анатоля Кузняцова, керамічныя творы Нэлі Якавенка.

Выстава ў музеі будзе працаваць да 2 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі