Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 чэрвеня 2021, 15:21

"Жыць, каб помніць": экспазіцыя музея гісторыі ВАВ пабывае ў Кобрыне, Жабінцы і Брэсце

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выязная акцыя "Жыць, каб помніць!" з экспазіцыяй Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе з 18 па 21 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Напярэдадні памятнай і трагічнай даты, Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, экспазіцыя праедзе па маршруце Кобрын - Жабінка - Брэст. Акцыя прысвечана 80-годдзю пачатку вайны і праводзіцца ў мэтах ушанавання памяці ўсіх, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы: загінуўшых на франтах, памерлых ад голаду і нягод у тыле, закатаваных у фашысцкай няволі", - адзначылі арганізатары.

Перасовачная экспазіцыя складаецца з пяці раздзелаў, створаных на аснове фондавых матэрыялаў музея. "Яна прадставіць летапіс аб першых днях вайны, героях Беларусі і асноўных вехах бітваў, што прывялі да Перамогі. Навуковыя супрацоўнікі музея правядуць экскурсіі па экспазіцыі, раскажуць пра магчымасці перадачы ў музей сямейных рэліквій ваеннага часу, якія пасля ўважлівага вывучэння стануць прадметамі музейнага значэння і змогуць папоўніць музейны збор, увекавечыўшы подзвіг і памяць яшчэ не вядомых герояў вайны", - падкрэслілі ў музеі.

Побач з выставай разгорнецца інтэрактыўная пляцоўка з тэматычнымі конкурсамі, віктарынамі і фотазонай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі