ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 красавіка 2023, 10:53

Жыхароў Гродна запрашаюць азнаёміцца з выставай "Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі"

Фота з Facebook-акаўнту Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі
Фота з Facebook-акаўнту Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі

6 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. З выставай "Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі" запрашае азнаёміцца Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

"У музеі гісторыі рэлігіі адкрылі выставу "Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі". На ёй прадстаўлены стараверскія абразы (металічныя, бісерныя), рукапісныя і старадрукаваныя богаслужэбныя кнігі, элементы традыцыйнага жаночага стараверскага касцюма ХVII - пачатку ХХ стагоддзя са збораў Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый. Ва ўсіх наведвальнікаў ёсць магчымасць азнаёміцца са спадчынай стараверскай Веткі - цэнтра царкоўнага расколу канца XVII - XVIII стагоддзя", - сказалі ў музеі.

Як падкрэслілі ва ўстанове, выстава "Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі", - гэта новы погляд на аснову людскога быцця, мысленне, творчасць. "На ёй прадстаўлены чатыры ўнікальныя іканаграфіі: "Пакроў" - самая архітэктурная мадэль космасу ў іканаграфіях Веткі, "Божая Маці Казанская" - святыня, якую, паводле легенды, неслі на руках з Масквы XVII стагоддзя першыя веткаўцы, "Спас Нерукатворны" - сцвярджэнне нерукатворнай каштоўнасці рукатворных артэфактаў, першы абраз як узор для веткаўскага майстра і "Святы Мікола-Цудатворац". Абраз Міколы - гэта цэлая краіна, сцэнарый і кіно, старажытная магія і візантыйская вытанчанасць", - адзначылі ў музеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі