Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 снежня 2016, 16:24

Жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2017" пройдзе 9 снежня

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" пройдзе 9 снежня ў Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Нумары выступленняў даведаюцца 13 фіналістаў, якім давядзецца разыграць пуцёўку на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве.

У ліку фіналістаў, якія ў прамым эфіры тэлеканцэрта паспрабуюць пераканаць журы і публіку, што менавіта яны дастойны прадстаўляць Беларусь на самым маштабным шоу Еўропы, - Аляксандра Ткач; Kattie (Кацярына Рудніцкая); Уладзіслаў Курасаў; група NAVI; Анжаліка Пушнова; Isaac Nightingale (Вадзім Капусцін); Настасся Шавярэнка; "Июль" (Юлія Каранюк); Nuteki; Napoli; Lermont x Julic; група PROвакацыя; Мікіта Ходас.

Фінальную кропку нацыянальнага адбору Белтэлерадыёкампанія паставіць да 25 студзеня будучага года, калі будзе арганізавана шоу. Пераможцам праекта стане выканаўца, якія набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі