Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 студзеня 2020, 17:07

Жараб'ёўка фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2020" пройдзе 28 студзеня

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жараб'ёўка ўдзельнікаў фіналу нацыянальнага адбору конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 28 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы медыяхолдынга Святлана Смалонская-Краскоўская.

"Традыцыйна жараб'ёўка пройдзе ў сценах медыяхолдынга і вызначыць чарговасць выступлення фіналістаў. Працэдура дасць магчымасць творчай групе праекта ад Белтэлерадыёкампаніі і самім удзельнікам ужо заўтра пачаць работу над сцэнарыем і рэжысурай фінальнага гала-канцэрта, каб ён стаў маляўнічым і запамінальным", - расказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

Жывое праслухоўванне праходзіць сёння ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. На пуцёўку ў фінал прэтэндуюць 49 канкурсантаў. У спісе як навічкі, так і ўдзельнікі адбораў мінулых гадоў: Віталь Варанко, Анжаліка Пушнова, Жанет, група PROвакацыя, NAPOLI.

Да канца дня фокус-група падвядзе вынікі адборачнага тура. Фіналісты будуць вызначаны простай большасцю галасоў. Спіс будзе апублікаваны сёння ў Telegram-канале АТН, вечарам імёны шчасліўчыкаў агучаць у выпусках навін на "Беларусь 1".

Фінальны гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 6 сакавіка. Тэлегледачоў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" чакае шоу, у час якога можна будзе разам з аўтарытэтным журы прагаласаваць. Фіналіст, які набраў у суме найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, будзе ўдастоены права прадстаўляць нашу краіну на 65-м конкурсе песні "Еўрабачанне" ў Ротэрдаме (Нідэрланды) у маі.

Праект арганізаваны Белтэлерадыёкампаніяй - адзіным у Беларусі членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза - і Міністэрствам культуры, якое выступае суарганізатарам. Палажэнне аб праекце размешчана на сайце медыяхолдынга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі