Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Wargaming Fest: Дзень танкіста"
13 Верасень, 12:54 Стужка навiн
Усе навіны

ZENA: мой нумар пакіне надзвычайныя эмоцыі ў гледачоў "Еўрабачання-2019"

Культура 14.05.2019 | 09:24
ZENA
ZENA

14 мая, Тэль-Авіў /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. Спявачка ZENА, якая ў бягучым годзе прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019", у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала ўпэўненасць у тым, што яе нумар пакіне надзвычайныя эмоцыі ў гледачоў.

Сёння беларуская ўдзельніца разам з прадстаўнікамі 16 краін уступіць у барацьбу за пуцёўку ў фінал. "Мой нумар будзе вельмі яркім, стыльным, маладзёжным. Будзе шмат спецэфектаў і пасля майго выступлення, упэўнена, у гледачоў застануцца надзвычайныя эмоцыі", - расказала ZENA.

Паводле слоў юнай спявачкі, яна адчувае вялікую падтрымку паклоннікаў і сваёй каманды. "Мяне шмат хто ведае, шмат хто за мяне балее. Мне вельмі прыемна, што такая вялікая колькасць людзей сочыць за мной і маёй творчасцю", - адзначыла беларуская выканаўца.

ZENA дадала, што прыкладзе ўсе намаганні, каб выступіць бліскуча. "У час выступлення я ўсё ж такі буду хвалявацца, але гэта мне не перашкодзіць. Любы артыст перажывае, але ў мяне хваляванне больш як адрэналін, мне хочацца выйсці на сцэну", - дадала яна.

Беларуская ўдзельніца выйдзе на сцэну Expo Tel Aviv з кампазіцыяй "Like It" пад восьмым нумарам. Разам з ёй за пуцёўку ў фінал будуць змагацца выканаўцы з Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі, Сан-Марына.

У выніку сённяшняга конкурснага дня ў фінал змогуць прайсці 10 удзельнікаў. У адпаведнасці з правіламі песеннага форуму беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну.

Другі паўфінал "Еўрабачання-2019" адбудзецца 16 мая, фінал - 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

"Wargaming Fest: Дзень танкіста" Свята "Wargaming Fest: Дзень танкіста" пройдзе 15 верасня з 14.00 да 23.00 у мінскім парку Перамогі. Мерапрыемства прымеркавана да Дня горада.