Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборнікі вершаў класіка беларускай паэзіі, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы перададзены Інстытуту замежных моў пры Ханойскім дзяржаўным універсітэце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам.

У ВНУ адбылося святкаванне 70-годдзя заснавання факультэта рускай мовы і літаратуры Інстытута замежных моў. У час святочных мерапрыемстваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з прарэктарам інстытута Хоа Нгок Шонам. Яны абмяняліся думкамі аб бягучым стане і перспектывах беларуска-в'етнамскага адукацыйнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, размова ішла аб інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў бліжэйшай перспектыве.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі перадаў у бібліятэку Інстытута замежных моў 10 экзэмпляраў зборніка вершаў Янкі Купалы.-0-
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам