ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 сакавіка 2018, 11:46

Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентаваны ў Іспаніі

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентаваны ў Іспаніі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў гэтай краіне.

Кніга класіка беларускай літаратуры "Згукі маёй Бацькаўшчыны" на іспанскай мове была выдадзена пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі.

Прэзентацыя адбылася на літаратурна-паэтычнай вечарыне, прысвечанай творчасці беларускага паэта, у ганаровым консульстве Беларусі ў горадзе Алікантэ.

На творчай вечарыне, арганізаванай прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Іспаніі, прагучалі такія творы Максіма Багдановіча, як "Санет", "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы", "Слуцкія ткачыхі", "Зорка Венера" і іншыя. У мерапрыемстве ў тым ліку прынялі ўдзел беларусы, якія пражываюць у Іспаніі, дыпламаты і мясцовыя жыхары.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары перадалі ў дар пасольству карціну вядомага гомельскага мастака Сяргея Радчанкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі