Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зборнік твораў шведскага паэта Вернэра Аспенстрома на беларускай мове прэзентуюць у Мінску

Культура 13.11.2019 | 13:34
Фота з архіва
Фота з архіва

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя зборніка Вернэра Аспенстрома "Літанне" ў перакладзе Алесі Башарымавай адбудзецца сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Вернэр Аспенстром (1918-1997) - адзін з выдатных шведскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Яго творы ставяць у рад з творчасцю шведскіх нобелеўскіх лаўрэатаў Тумаса Транстромера і Хары Марцінсана. Ён быў членам Шведскай акадэміі, адзначаны многімі літаратурнымі прэміямі, а ў 1999 годзе ў Швецыі была заснавана прэмія імя Аспенстрома.

Яго вершы паказваюць шматслойнасць жыцця. Аўтар прыводзіць нечаканыя і трапныя вобразы, схіляе чытача да назірання і роздумаў, захапляецца прыродай і краявідамі дзяцінства.

Алеся Башарымава, дзякуючы якой вершы Вернэра Аспенстрома гучаць сёння па-беларуску, вядома і іншымі сваімі перакладамі шведскай літаратуры: паэзіі Эдзіт Сёдэргран, Тумаса Транстромера, аповесцяў Тувэ Янсан пра мумі-троляў, шэраг шведскіх народных казак.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.