ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 сакавіка 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 красавіка 2022, 16:30

Зборнік "Алег Молчан. Песні для голасу і фартэпіяна" прэзентавалі ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборнік "Алег Молчан. Песні для голасу і фартэпіяна" ў сямі сшытках прэзентаваны 11 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нотны зборнік уключае 77 кампазіцый. "Мы рыхтавалі гэта выданне каля двух гадоў. Яно бездакорнае як з музычнага пункту гледжання, так і з рэдактарскага. Каля 20 працэнтаў - песняроўская спадчына, амаль 50 працэнтаў - песні, напісаныя для мяне, яшчэ недзе 30 працэнтаў - песні для іншых артыстаў беларускай эстрады", - расказала ўдава кампазітара спявачка Ірына Відава.

Заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Ткачэнка спецыяльна для гэтага выдання зрабіў шэраг клавіраў, выкарыстоўваючы аўтарскія аранжыроўкі Алега Молчана. Музыказнавец Надзея Тулінава перавяла раннія рукапісныя клавіры кампазітара ў лічбавы фармат.

Кампазітарская спадчына Алега Молчана шырокая, уключае таксама музыку для спектакляў, харавыя і фартэпіянныя творы. "На гэты момант мы падрыхтавалі да выдання прыкладна палову яго работ. Вядома, мы будзем прадаўжаць выпускаць наступныя серыі твораў маэстра. Плануем выдаць яшчэ столькі ж", - запэўніла Ірына Відава.

Нотны зборнік "Алег Молчан. Песні для голасу і фартэпіяна" перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі