Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 жніўня 2021, 18:45

Завяршыўся першы этап здымак талент-шоу "X-Factor у Беларусі"

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння Белтэлерадыёкампанія завяршыла першы этап здымак талент-шоу "X-Factor у Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Больш за трыста яркіх выканаўцаў на працягу 9 дзён выступалі перад аўтарытэтнымі настаўнікамі праекта, але далёка не кожны чуў у адказ жаданае "так". Цяпер у творчым жыцці ўдзельнікаў, якія прайшлі тэлекастынг, пачынаецца новы этап, - расказалі ў прэс-службе. - Трэніровачны лагер праекта "X-Factor" - перыяд інтэнсіўнай і разнапланавай работы над пеўчым майстэрствам і сцэнічным вобразам. Па меры выканання заданняў ад настаўнікаў колькасць прэтэндэнтаў на перамогу з кожным разам будзе скарачацца - згодна з правіламі праекта, да фіналу дойдуць толькі 12 чалавек. Хто з іх стане першым беларускім "іксфактарам", будзе вядома ў прамым эфіры ў снежні 2021 года".

Аб тым, як і ў якой атмасферы праходзілі здымкі тэлеканалстынгаў у павільёнах Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", раскажуць тэматычныя дзённікі праекта ў эфіры "Беларусь 1" з 18 верасня. Прэм'ера самага маштабнага шоу тэлесезона 2021/2022 запланавана на "Беларусь 1" 2 кастрычніка.

Ужо цяпер сачыць за "X-Factor у Беларусі" і даведвацца пра падрабязнасці можна ў афіцыйным акаўнце шоу ў Instagram @xfactorbelarus і іншых сацыяльных сетках, у інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін і праграме "Добрай раніцы, Беларусь!", а таксама ў эфіры каналаў Беларускага радыё.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі