Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 жніўня 2020, 12:46

Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у нацадборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020"

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у нацадборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020". Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале АТН Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.

"Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у нацадборы. 15 жніўня - апошні дзень. Арганізатар праекта, Белтэлерадыёкампанія, чакае кампазіцыі і ўсе неабходныя матэрыялы ў электронным выглядзе на сайце tvr.by. Там жа можна азнаёміцца з палажэннем праекта", - гаворыцца ў паведамленні.

Да ўдзелу ў нацадборы запрашаюцца калектывы і салісты ад 9 да 14 гадоў. Патрабаванні да кампазіцыі - працягласць да 3 хвілін. Мова выканання - руская або беларуская. Замежнай - не больш за 40 працэнтаў тэксту. Хто з кандыдатаў увойдзе ў фінал праекта - вырашыць фокус-група не пазней за 24 жніўня.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць арганізатару праекта - Белтэлерадыёкампаніі, праваўладальніку брэнда "Еўрабачанне" на тэрыторыі Беларусі. Дзіцячае "Еўрабачанне" ў лістападзе прымае Польшча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі