Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 сакавіка 2018, 15:36

Завершана работа над трэцяй часткай першага беларускага мультмюзікла "Зоркі сёмага неба"

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над трэцяй часткай першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага мюзікла "Зоркі сёмага неба" завершана на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на кінастудыі.

Сцэнарый да мультфільма, рэжысёрам-пастаноўшчыкам якога выступае Алена Турава, напісаў Генадзь Давыдзька.

Паводле сюжэта, таленавіты вучоны вынаходзіць суперкамп'ютар, які абяцае ўсіх людзей зрабіць шчаслівымі. Але ў высакародную ідэю ўмешваецца злосны чарвяк, які з дапамогай вынаходства вучонага прарываецца ў рэальны свет і ператвараецца ў монстра. Монстр зацягвае ўсю зямлю і закрывае яе шасцю нябёсамі, на кожным з якіх селіць сваіх падначаленых: Разлюляя, Велікарла, Баюшку, Наглюка, Сытуху і Страха, ператвараючы іх у суперзорак. І людзі забываюць аб сапраўдных зорках, перастаюць марыць. Тады феі, што жывуць на сапраўдных зорках, на сёмым небе, адпраўляюцца на зямлю, каб знайсці летуценніка, які дапаможа пазбавіць зямлю ад жудасных монстраў.

Музыку да карціны напісаў вядомы беларускі кампазітар Леанід Шырын, тэксты песень - Алена Турава. Агучвалі персанажаў зоркі беларускай эстрады і зоркі кіно і тэатра: Юрый Вашчук, Дзяніс Дудзінскі, Іван Вабішчэвіч, Алена Дуброўская, Святлана Залеская-Бень, Віктар Васільеў, Марына Варэніч і іншыя.

Мультфільм "Зоркі сёмага неба" будзе мець пяць частак. Цалкам завяршыць работу над музычнай казкай плануецца ў 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі