5 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь" працуе ў Магілёве. Яна размясцілася ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі" ў абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Маштабны перасовачны праект, старт якому далі ў Мастацкім музеі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах - "Культурнай сталіцы" 2024 года, - прысвечаны народным мастакам Беларусі, сярод якіх ёсць і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Ён сфарміраваны ў гонар 85-гадовага юбілею Нацыянальнага мастацкага музея і 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выставу ўжо змаглі ўбачыць у Брэсце, Гомелі, Віцебску і Гродне.
Праект прадстаўлены больш як 30 творамі жывапісу, графікі і скульптуры Заіра Азгура, Івана Ахрэмчыка, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Гаўрылы Вашчанкі, Валянціна Волкава, Віктара Грамыкі, Мая Данцыга, Яўгена Зайцава, Аляксандра Кішчанкі, Раісы Кудрэвіч, Паўла Масленікава, Івана Міско, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Савіцкага, Віталя Цвіркі і іншых.
Паводле слоў малодшага навуковага супрацоўніка магілёўскага філіяла і куратара выставачнага праекта ў Магілёве Уладзіслава Сяргеева, экспазіцыя - разнастайная і насычаная. Розныя тэхнікі і сюжэты палотнаў аб'ядноўвае любоў да беларускага краю, яго неабсяжных палёў і незвычайнай прыроды, яго моцных і нязломных жыхароў. Сюжэты карцін і графічных работ адлюстроўваюць моманты з жыцця простых людзей, захоўваюць у сабе памяць пра Вялікую Айчынную вайну, перадаюць любоў да Радзімы.
Як расказала вядучы навуковы супрацоўнік, выконваючая абавязкі загадчыцы філіяла Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі" Вольга Гаўруцікава, выстава дорыць усім наведвальнікам унікальную магчымасць убачыць шэдэўры ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя. "Тут сабраны работы аўтараў, якія праславілі Беларусь далёка за яе межамі, - адзначыла яна. - Вялікая радасць і гонар, што ў нас прадстаўлена такая выстава. Таму што магчымасць пазнаёміцца з самымі лепшымі і вядомымі мастакамі Беларусі ёсць не ў кожнага. Мы запрашаем усіх пазнаёміцца з залатым фондам нашай культуры".
У самой назве перасовачнай экспазіцыі - глыбокі сэнс, упэўнена Вольга Гаўруцікава. "Назва шматабдымная. У ёй закладзены сэнс гэтага праекта. "Беларускі народны" - тут прадстаўлены народныя мастакі Беларусі. "Код нацыянальнай якасці" - мы ўсе з'яўляемся чыімісьці продкамі. Код - гэта ключык да разумення ўсяго ў свеце. Нацыянальны - мы належым да пэўнай нацыі, мы - беларусы. У нашай крыві могуць спалучацца розныя народнасці і нацыі, але калі чалавек адчувае сябе беларусам, жыве ў Беларусі і лічыць нашу зямлю роднай, калі ён імкнецца пазнаць культуру і ўсё тое лепшае, што было назапашана папярэднімі пакаленнямі, вывучыць, прымножыць і перадаць усё гэта далей - гэта дарагога варта, - разважае яна. - Код якасці - гэта тое, што дапамагае чалавеку быць лепшым: для сябе, сваёй краіны і народа".
Тэматычная выстава будзе працаваць у Магілёве па 4 мая.-0-