31 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Заключныя мерапрыемствы XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродна прыме летам 2022 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Фестываль нацыянальных культур стаў адным з брэндаў абласнога цэнтра. Упершыню ён прайшоў у 1996 годзе і праводзіцца кожныя два гады. У чэрвені 2020 года Гродна рыхтаваўся прыняць заключныя мерапрыемствы фестывалю 13-ы раз, але з-за эпідэміялагічнай сітуацыі фестываль быў перанесены. Цяпер стаў вядомы час яго правядзення.
"Рады паведаміць, што 27 чэрвеня ў Мінску будзе дадзены традыцыйны старт нашага свята. Пасля адкрыцця да канца 2021 года ў кожнай вобласці адбудуцца рэгіянальныя (абласныя) мерапрыемствы. А пасля знаёмства з новымі ўдзельнікамі Гродна гасцінна прыме гасцей летам 2022 года!", - расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Свята ў Гродне будзе, як заўсёды, яркім і цікавым, запэўнілі арганізатары.-0-