Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2022, 17:35

Заключныя этапы конкурсу "АРТ-вакацыі" пройдуць з 28 сакавіка па 11 красавіка

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 28 сакавіка па 11 красавіка ў Мінску і абласцях пройдуць заключныя мерапрыемствы II этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

"Мэтай фестывалю з'яўляецца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму моладзі, паважлівага стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, садзейнічанне ўкараненню сацыякультурных навацый і падтрымка ініцыятыў, творчае развіццё і самарэалізацыя моладзі", - адзначылі арганізатары мерапрыемства.

На рэспубліканскім фестывалі будуць рэалізаваны творчыя праекты: конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Аўтограф", завочны конкурс "Арт-партал", інтэрактыўны праект "Адукацыя", а таксама агляд-конкурс мастацкіх калектываў, творчых аб'яднанняў студэнтаў і індывідуальных выканаўцаў "АРТ-вакацыі".

У заключных мерапрыемствах у конкурсе прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы харэаграфічнага, вакальнага, фальклорнага, інструментальнага, тэатральнага жанраў. "Таленавітыя студэнты прадэманструюць сваё майстэрства ў правядзенні арт-марафонаў, творчых пляцовак, канцэртных праграм, прадставяць захаваныя традыцыі, інавацыйныя рашэнні і сучасныя напрамкі", - расказалі ў Нацыянальным мастацкім цэнтры.

Пераможцы стануць удзельнікамі гала-канцэрта, які пройдзе ў маі.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі